BE RU EN

Лукашэнка аб'явіў падзяку банкіру Мілошавіча

  • 26.12.2012, 13:43

Кіраўнік аб'явіў падзяку сербу Драгаміру Карычу, вядомаму як былы штатны банкір сербскага дыктатара.

«Падзяка аб'яўленая грамадскаму прадстаўніку Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Рэспубліцы Сербія Драгаміру Карычу за значны асабісты ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных сувязей і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Сербіяй», - паведаміла прэс-служба Лукашэнкі са спасылкай на распараджэнне ад 26 снежня.

Драгамір Карыч таксама вядомы як буйны інвестар і пасярэднік у інвестыцыйныя праекты ў РБ, як прэзідэнт дэвелоперскага падраздзялення НГК «Ітэра», піша АФН.

Таксама ён прывёз Лукашэнку на бізнэс-форум у Сербію.

Апошнія навіны