BE RU EN

Гомельскі чыноўнік зрабіў восем памылак у адным сказе

  • 26.12.2012, 9:32

Дакумент з мноствам памылак прыйшоў гомельскім абаронцам гістарычнай драўлянай забудовы горада.

Ён падпісаны першым намеснікам старшыні гарвыканкама Анатолем Чысцікам.

Так, у лісце амаль цалкам ігнаруецца літара «ў». Замест беларускага «і» часта ўжываецца рускае. Таксама чыноўнік няправільна скланяе словы і нават прыдумляе новыя, паведамляе «Еўрарадыё».

Нагадаем, у Гомелі актывісты абласной маладзёжнай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талака», гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы», а таксама іншых ініцыятыў, у тым ліку кааліцыі «Наша альтэрнатыва», і неабыякавыя грамадзяне збіраюць подпісы пад зваротам да ўладаў за захаванне ўнікальнай драўлянай забудовы, якая цяпер руйнуецца ў цэнтры горада.

Апошнія навіны