BE RU EN

Да помніка Адама Міцкевіча прайшлі Калядой

  • 24.12.2012, 20:42

24 снежня ў Менску прайшла традыцыйная калядная працэсія, прысвечаная 204-й гадавіне з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча.

Імпрэза пачалося з набажэнства ў Касцёле святога Сымона і святой Алены, пасля чаго ўдзельнікі працэсіі праз вуліцы Берсана і Валадарскага прайшлі да помніка Адаму Міцкевічу ў скверы ля Гарадскога Вала, піша сайт BNP.by.

Каля помніка паэту, які быў усталяваны ў 2003 годзе, удзельнікі працэсіі выканалі калядныя песні і падзяліліся аплаткай. На імправізаванай сцэне выступілі беларускія паэты і святары. У гэтым годзе арганізатары Каляды паставілі ў некалькіх метрах ад помніка два намёты, дзе частавалі ўсіх ахвотных гарачай гарбатай і кавай ды нішчымнымі перапечкамі.

Апошнія навіны