BE RU EN

Алеся Макаева будуць судзіць

  • 24.12.2012, 11:07

Грамадскі актывіст Алесь Макаеў зноў можа сустрэць Новы года за кратамі.

Ён атрымаў павестку з патрабаваннем з'явіцца 27 снежня ў 9.30 у суд Маскоўскага раёна Менска. Алеся Макаева вінавацяць у арганізацыі масавай акцыі падчас ушаноўвання герояў «Слуцкага збройнага чыну», піша «Народная воля».

Нагадаем, што яшчэ ў сярэдзіне снежня да Макаева прыязджалі супрацоўнікі Капыльскага РАУС, з прэтэнзіямі з нагоды несанкцыянаванай акцыі. Макаеў выказаў катэгарычную нязгоду з абвінавачваннем. Ён сцвярджае, што ніякай акцыі не было, так як заяўка на правядзенне мітынгу, якую падавала партыя БНФ не была задаволеная. Замест гэтага група актывістаў проста наведала мясціны, звязаныя з падзеямі 1920 года на Случчыне, аддаўшы даніну памяці.

Апошнія навіны