BE RU EN

Беларус выйшаў у фінал украінскага музычнага шоу

  • 23.12.2012, 18:10

22 снежня прайшоў дзявяты жывы эфір самага папулярнага вакальнага шоу Украіны «Х-фактар-3».

За годнасць найлепшага спевака праекта змагаліся чатыры ўдзельнікі - беларус Яўген Літвінковіч з Жодзіна, Аіда Нікалайчук, Дзмітрый Сысоеў і Аляксей Смірноў, паведамляе «Еўрарадыё».

Беларус выканаў дзве кампазіцыі. Першая песня - легендарны хіт «Voyage Voyage» гурта Desireless, а другая - « Он был старше ее» гурта « Машина времени». Акрамя добрага выканання песень Літвінковіч здзівіў усіх яшчэ і сваім танцам падчас выканання «Voyage Voyage».

Паводле вынікаў галасавання гледачоў Літвінковіч разам з Аідай Нікалайчук і Аляксеем Смірновым выйшаў у наступны этап фіналу.

Наступны эфір шоу адбудзецца 29 снежня а 19.00 паводле ўкраінскага часу. Галоўны прыз конкурсу - два мільёны грыўняў (каля 250 тысяч даляраў).

Нагадаем, вясной гэтага года Яўген Літвінковіч ужо стаў адкрыццём конкурсу «Украіна мае талент».

Апошнія навіны