BE RU EN

У берасцейкіх банкаматах скончыліся грошы

  • 23.12.2012, 13:59

Адсутнасць грошай у шмат якіх банкаматах Берасця выклікала трывогу ў гараджан.

Чытач мясцовага партала tomin.by паведаміў, што спрабаваў зняць грошы ў суботу днём у некалькіх банкаматах горада. Ля ЦУМа была вялізазная чарга. У банкамаце на вуліцы Савецкай грошай не было.

Шмат якія банкаматы былі зачыненыя, у іншых - вялізныя чэргі.

Людзі стаялі ў чэргах у надзеі, што грошы завязуць. Банкаўскія супрацоўнікі абяцалі гэта пасля абеду. Але каментатары сайта засведчылі, што грошай не было і пад вечар.

Апошнія навіны