BE RU EN

Рабочых гоняць на працу на Каляды

  • 23.12.2012, 13:45

Адміністрацыя Першамайскага раёна Віцебска разаслала кіраўнікам прадпрыемстваў адпаведную факсаграму.

У дакуменце даецца ўказанне арганізаваць працу ў святочныя дні 24-25 снежня.

Як паведамляюць «Народныя навіны Віцебска», падпісаў дакумент кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Мікалай Арлоў.

Прычынай працы ў святочныя дні называецца адставанне «вырабу прадукцыі прамысловасці» і патрэба падвысіць заробак да ўзроўню, вызначанага правадыром.

Дарэчы, прадпрыемствам і арганізацыям Віцебшчыны неабходна адшукаць амаль 500 мільярдаў рублёў, каб сярэдні заробак дасягнуў 580 даляраў. А менавіта такі ўзровень абяцаў Лукашэнку кіраўнік вобласці Аляксандр Косінец.

Апошнія навіны