BE RU EN

На праязныя квіткі вернуць беларускую мову

  • 22.12.2012, 16:54

Хвалю абурэння чытачоў выклікала навіна пра тое, што студзеньскія праязныя квіткі на грамадскі транспарт у Менску надрукаваныя не на беларускай, а на рускай мове.

Сёння высветлілася, што рускамоўныя праязныя праіснуюць толькі месяц, а з лютага на іх вернецца звыклая і, як высветлілася, улюбёная беларуская мова менчукоў.

«Пры размяшчэнні заяўкі на выраб шматразовых праязных квіткоў на студзень выканаўцам была дапушчаная памылка, у выніку чаго квіткі былі надрукаваныя на расейскай мове. За нізкі кантроль і зніжаную патрабавальнасць да падначаленых дырэктарка філіяла «Агенцтва «Мінсктранс» прыцягнутая да дысцыплінарнай адказнасці. З лютага праязныя квіткі будуць друкавацца па-беларуску», - пракаментавалі TUT.BY у дзяржпрадпрыемстве «Мінсктранс».

Апошнія навіны