BE RU EN

Намеснікам кіраўніка МУС стаў былы камандзір АМАПу

  • 22.12.2012, 13:38

(абноўлена) Дыктатар вызваліў ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў генерал-маёра Валерыя Гайдукевіча.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе правадыра.

«Генерал-маёр Валерый Гайдукевіч вызвалены ад пасады і звольнены з вайсковай службы ў запас паводле ўзросту з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення», - праінфармавалі ў прэс-службе.

Там таксама паведамілі, што на пасаду намесніка кіраўніка МУС прызначаны палкоўнік Юрый Караеў.

Ён нарадзіўся ў Паўночнай Асеціі. Раней Караеў камандаваў менскім АМАПам. Дагэтуль - быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомелі, камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску і быў камбатам у сумна вядомай вайсковай частцы 3214. У 1996 годзе Юрый Караеў скончыў Акадэмію Генштаба імя Фрунзе.

Ён браў удзел у здушэнні шмат якіх акцый апазіцыі і асабіста камандаваў разгонамі мірных дэманстрацый у Менску.

Апошнія навіны