BE RU EN

Працадаўцы будуць сустракаць супрацоўнікаў з алкатэстам?

  • 22.12.2012, 11:40

У Беларусі працадаўцам могуць даць права праверкі работнікаў алкатэстам.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, піша БелТА.

Чыноўнік праінфармаваў, што з мэтай аператыўнага выяўлення фактаў знаходжання работнікаў у стане алкагольнага ап'янення прапануецца на заканадаўчым узроўні замацаваць норму, якая дае права працадаўцу арганізаваць правядзенне агляду работнікаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьвальных рэчываў, з выкарыстаннем прыбораў, прызначаных для вызначэння канцэнтрацыі пароў абсалютнага этылавага спірту ў выдыхальным паветры і (або) экспрэс-тэстаў. Гэта права можа быць рэалізаванае працадаўцам толькі пры наяўнасці дастатковых падстаў - пах алкаголю з рота, парушэнне маўлення, цяжкасць пры захаванні раўнавагі ды інш.

Апошнія навіны