BE RU EN

Беларусь забараніла ўвоз птушкі з Чэхіі

  • 22.12.2012, 10:59

Беларусь з 21 снежня ўвяла часовыя абмежаванні на ўвоз птушкагадоўчай прадукцыі з Чэхіі.

«Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі Чэхіі зарэгістраваны выпадак захворвання птушак хваробай Ньюкасла. У сувязі з гэтым, у мэтах недапушчэння занясення ўзбуджальніка хваробы Ньюкасла на тэрыторыю Беларусі, з 21 снежня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у рэспубліку з Чэхіі птушкагадоўчай прадукцыі», - гаворыцца ва ўказанні дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, піша "Интерфакс".

У дакуменце гаворыцца, што часовыя абмежаванні на ўвоз датычацца жывой птушкі, інкубацыйных яек, пуху і пяра, мяса птушкі і ўсіх відаў птушкагадоўчай прадукцыі, кармоў і кармавых дадаткаў з птушкі.

«Адначасова з гэтым, касуюцца раней выдадзеныя дазволы на ўвоз птушкагадоўчай прадукцыі з Чэхіі», - адзначана ва ўказанні.

Хвароба Ньюкасла, псеўда-чума птушак - вірусная хвароба, галоўным чынам курэй, характарызуецца пнеўманіяй, энцэфалітам і множнымі кропкавымі гемарагічнымі паразамі ўнутраных органаў. Падчас вострага працякання хваробы Ньюкасла лятальнасць сярод маладняку дасягае 100%. Кураняты, што перахварэлі, дрэнна растуць. Хвароба Ньюкасла таксама апісаная і ў чалавека.

Апошнія навіны