BE RU EN

Marilyn Manson спяваў у Менску з бел-чырвона-белым сцягам

  • 21.12.2012, 23:37

Падчас канцэрта ў Менску Marilyn Manson намаляваў на твары забаронены беларускі нацыянальны сцяг.

Амерыканскі рок-музыка, вядомы сваім эпатажным вобразам і скандальнымі тэкстамі песень, выступіў у Палацы спорту.

Фатаграфію з канцэрту змясціў у сваім рахунку ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Андрэй Ткачоў.

Нагадаем, старшыня грамадскага Савета маральнасці Мікалай Чаргінец выступаў супраць правядзення канцэрту рок-музыкі ў Менску, а ў Палац спорту сёння пускалі толькі паўналетніх пасля паказу пашпарта.

Гістарычны беларускі бел-чырвона-белы сцяг быў забаронены ў Беларусі пры дыктатару Лукашэнку. Актывістаў апазіцыі ў краіне арыштоўваюць за яго выкарыстанне.

Апошнія навіны