BE RU EN

Пра што Макей размаўляў з пасламі Вялікабрытаніі і Эстоніі?

  • 21.12.2012, 18:43

Міністр замежных спраў Беларусі сустрэўся з амбасадарамі Вялікабрытаніі і Эстоніі.

Сустрэчы прайшлі з ініцыятывы замежных дыпламатаў, паведамляе прэс-служба МЗС.

Падчас сустрэчы з паслом Вялікабрытаніі Брусам Бакнэлам стораны «абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-брытанскіх стасункаў, а таксама перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, развіцця кантактаў паміж ВНУ, школьных абменаў і супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы».

У рамках гутаркі была таксама закранутая тэматыка стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Звязам.

У часе сустрэчы з паслом Эстоніі Яаакам Ленсмэнтам, «асноўная ўвага была нададзеная абмеркаванню актуальных пытанняў дзвюхстаронняга супрацоўніцтва, у тым ліку магчымасцяў актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязяў, пашырэння ўзаемадзеяння ў галіне культуры і адукацыі».

Нагадаем, учора на сайце МЗС з'явілася паведамленне аб тэлефоннай размове Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Чэхіі Карэлам Шварцэнбэргам. Між іншым, прэс-служба чэшскай замежнапалітычнай установы паведаміла, што гаворка падчас размовы міністраў таксама ішла пра лёс беларускіх палітвязняў.

Апошнія навіны