BE RU EN

Femen у Брусэлі: Апакаліпсіс - гэта Пуцін

  • 21.12.2012, 16:03

Актывісткі ўкраінскага руху правялі акцыю, прымеркаваную да саміту Расея-ЕЗ у Брусэлі.

Напаўаголеныя дзяўчыны ўсталі каля штаб-кватэры Еўрапейскага Звяза. На іх былі надпісы «Апакаліпсіс - гэта Пуцін», «Пуцін - еўракалапс», «Здзелка з д'яблам» і «Апакаліпсіс дэмакратыі». Такім чынам актывісткі Femen заклікалі лідэраў ЕЗ неадкладна спыніць кантакты з «газпрамаўска-крамлёўскай дыктатурай», піша сайт арганізацыі.

Femen лічыць, што залежнасць ад расейскай газавай трубы прывядзе Еўропу да эканамічнага калапсу, а адмена віз для расейцаў пагражае кантыненту культурным Армагедонам.

Актывісткі арганізацыі запатрабавалі ад еўрапейскіх палітыкаў «не паддобрывацца» перад Пуціным.

Удзельніцы акцыі былі затрыманыя брусэльскай паліцыяй.

Апошнія навіны