BE RU EN

У парламенце Кыргызстана патрабуюць зачыніць амбасаду ў Менску

  • 21.12.2012, 8:27

Дэпутат парламента прапануе зачыніць амбасаду Кыргызстана ў Беларусі.

«МЗС Кыргызстана не аналізуе эфектыўнасць дзейнасці сваіх дыппрадстаўніцтваў за мяжой», - заявіў сёння на пасяджэнні парламенцкага камітэта па бюджэце і фінансах дэпутат Амурбек Абдырахманаў.

Паводле яго слоў, сёння няма сэнсу ўтрымліваць некаторыя амбасады і консульствы, піша 24kg.org.

«Мы трацім нямала грошай, а эфекту ніякага. Лічу, напрыклад, немэтазгодным утрымліваць амбасады ў Малайзіі, Туркменістане, Беларусі. Наш прэзідэнт краіны, які ўцёк, спакойна пражывае ў Менску, а мы нават ніяк адрэагаваць не можам. У якасці рэакцыі ў адказ трэба было зачыніць там сваю амбасаду, а ў выпадку патрэбы якія-небудзь перамовы мог бы праводзіць і амбасадар КР у Расеі. Тое ж самае з амбасадамі ў Малайзіі і Туркменістане. Я не чуў пра нейкія дыпламатычных поспехі ў гэтых краінах», - сказаў Амурбек Абдырахманаў.

Апошнія навіны