BE RU EN

16-я перамога хакеістаў «Нёмана» у чэмпіянаце Беларусі

  • 20.12.2012, 22:04

Хакеісты гарадзенскага «Нёмана» перамаглі сёння дома наваполацкі «Хімік-СКА» 4:0.

Такім чынам, каманда атрымала 16-ю перамогу запар у экстралізе 21-га адкрытага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.

Шайбы закінулі: 1:0 - Баярчук, 2:0 - Лісавец, 3:0 - Гамер, 4:0 - Крыстэк.

Пераможная серыя «Нёмана», што не зазнаваў параз з 24 кастрычніка, дасягнула ўжо 16 матчаў. Такім жа працяглым пераможным адцінкам у гэтым сезоне можа пахваліцца толькі жлобінскі «Металург», які атрымаў 16 перамог запар з 5 верасня да 19 кастрычніка.

Атрымаўшы трэцюю перамогу засаб, хакеісты «Ліды» ўмацавалі свае пазіцыі ў лідэрскай шасцёрцы камандаў, якія паводле вынікаў першага этапу рэгулярнага чэмпіянату гарантуюць сабе квіткі ў плэй-оф. Адрыў ад менскага «Юніёра», што ідзе сёмым, лідчукі павялічылі ўжо да 11 балаў.

«Віцебск» жа пацярпеў 10-ю паразу запар і 18-ю - у 19 апошніх гульнях.

Апошнія навіны