BE RU EN

ЗША касуюць Green Card

  • 2.12.2012, 17:51

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за скасаванне штогадовай іміграцыйнай візавай латарэі.

Іміграцыйныя візы перададуць замежным студэнтам, якія атрымліваюць у ЗША ступені вышэйшыя за бакалаўра ў натуразнаўчых, дакладных і тэхнічных навуках.

За прыняцце законапраекта прагаласавала 245 кангрэсмэнаў супраць 139, піша podrobnosti.ua.

«Прыняцце законапраекта 245 галасамі супраць 139 стала першай праверкай для плана Рэспубліканскай партыі паступова разабрацца з іміграцыяй, і хоць законапраект прайшоў, процідзеянне дэмакратаў паказвае, што гэтаму плану яшчэ трэба будзе сутыкнуцца з сур'ёзнымі перашкодамі», - сказана ў паведамленні Washington Times.

Афіцыйна галоўным аргументам на карысць законапраекта было тое, што ён аблегчыць выдачу грын-карт людзям, якія вывучаюць прыродазнаўчыя навукі, тэхналогіі і інжынерную справу, хаця, як перадае выдавецтва, барацьба збольшага ішла вакол рэспубліканскіх планаў скасаваць іміграцыйную візавую латарэю, якую рэспубліканцы ўважаюць за рассаднік махлярства.

Нагадаем, латарэя мае на ўвазе выпадковую выдачу іміграцыйных віз з мэтай даць жыхарам краін, з якіх прыбывае мала імігрантаў у ЗША, шанц пераехаць у Амерыку. Кожны год на 55 тысяч віз у гэтай праграме прэтэндуюць мільёны патэнцыйных імігрантаў, і сяму-таму шанцуе.

Разам з тым, кіраўнік Юрыдычнага камітэту Палаты прадстаўнікоў ЗША, які напісаў законапраект, мяркуе, што візавая латарэя заахвочвае махлярства.

Апошнія навіны