BE RU EN

Беларусь адмаўляецца фінансаваць структуры ЕўрАзЭС

  • 19.12.2012, 16:32

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок не будзе фінансаваць дзейнасць сакратарыята ЕўрАзЭС.

«Ад Беларусі нічога не патрабуюць, толькі не блакуйце рашэнне пытанняў. Я сказаў: так і будзе, старэйшыя кажуць - я выконваю», - адзначыў беларускі кіраўнік у сераду ў Маскве на пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС падчас абмеркавання пытання аб рэарганізацыі структур Супольнасці, перадае «Інтэрфакс».

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што «з беларусамі загваздкі не будзе». «Нас задавальняе, што мы ў свой час сказалі, што мы яе не фінансуем (структуру сакратарыята ЕўрАзЭС).

Фінансуе Казахстан, дапамагае - Расея. Таму нейкі час, напэўна, яна няхай існуе, мы такое рашэнне падтрымаем, падпішам», - адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб тым, што калісьці была дасягнутая дамоўленасць аб ліквідацыі шэрагу структур ЕўрАзЭС.

Тым больш што, удакладніў Лукашэнка, у цяперашні час працуе Еўразійская эканамічная камісія, «гэтая камісія вырашае ўсе пытанні». «Мы выраслі са «штонікаў» ЕўрАзЭС, ператварыліся ў паспяховую арганізацыю (Мытны саюз - ІФ)», - заявіў кіраўнік.

Апошнія навіны