BE RU EN

Фюле: Усе палітвязні павінны быць вызваленыя

  • 19.12.2012, 16:07

Еўракамісар Штэфан Фюле піша «твіты» ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Еўракамісар Штэфан Фюле з нагоды гадавіны Плошчы напісаў у сваім «Твітэры»:

«Спрабую глядзець наперад, але ўспаміны пра прэзідэнцкія выбары - 2010 не знікаюць. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя».

Некалькі дзён назад еўракамісар сустрэўся ў Бруселі з намеснікам старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцінам Стэфановічам і старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной, перадае «Радыё Свабода».

Вось што па выніках сустрэчы Фюле сказаў:

«Нашае пасланне да Беларусі і беларускага народу ў тым, што мы на іх баку, мы на баку тых, хто хоча мець больш дэмакратыі, больш развітую, сучасную і еўрапейскую краіну. Мы на баку тых, хто згодны, што ў Еўропе 21-га стагоддзя няма месца палітычным зняволеным. Нашае пасланне складаецца ў поўнай падтрымцы грамадзянскай супольнасці і тых, хто распаўюджвае гэтыя ідэі. Пасланне ў тым, што мы будзем працягваць займацца гэтым».

Апошнія навіны