BE RU EN

Узбекістан прыпыніў членства ў АДКБ

  • 19.12.2012, 15:10

Члены арганізацыі прынялі рашэнне аб прыпыненні ўдзелу сярэднеазіяцкай краіны ў АДКБ.

Аб гэтым заявіў на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі арганізацыі ў Маскве Аляксандр Лукашэнка. Такім чынам кіраўнікі дзяржаў - членаў АДКБ задаволілі просьбу, агучаную кіраўніцтвам Узбекістана раней, паведамляе РІА «Новости».

Лукашэнка таксама адзначыў, што краіны АДКБ дамовіліся аб тым, што больш не будуць рабіць якіх-небудзь паслабленняў краінам, якія жадаюць уступіць у Арганізацыю, у тым ліку і Узбекістану.

Нагадаем, беларускі кіраўнік напярэдадні сустрэчы заявіў аб неабходнасці разгляду на бліжэйшым пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі пытання аб далейшым знаходжанні Узбекістана ў АДКБ.

Апошнія навіны