BE RU EN

З 1 студзеня byfly падаражэе на 20%

  • 19.12.2012, 15:09

Кампанія «Белтэлекам» паведаміла, што кошт паслуг сувязі для фізічных асоб павялічыцца на памер ПДВ.

Гэта адбудзецца ў сувязі з уступленнем 1 студзеня 2013 года ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь» ад 26 кастрычніка 2012 года № 431-3.

Кошт паслуг сувязі для фізічных асоб - паслугі мясцовай, міжгародняй, міжнароднай тэлефоннай сувязі, даведачна-інфармацыйныя паслугі, паслугі сеткі перадачы дадзеных, byfly, Zala - павялічыцца на памер падатку, піша tut.by.

Нагадаем, што раней аб даданні да кошту сваіх паслуг 20% ПДВ ужо паведамлялі мабільныя аператары МТС, velcom і life :).

Апошнія навіны