BE RU EN

У Горках гарэў інтэрнат: эвакуяваныя дзесяткі чалавек

  • 19.12.2012, 11:43

Пажар здарыўся позна ўвечары 18 снежня.

Прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі распавёў «Еўрарадыё»:

«Калі на месца прыехалі выратавальнікі, гарэў пакой-блок на першым паверсе, а задымленне было на ўсіх трох паверхах будынка. У пакоі, дзе адбыўся пажар, жыла жанчына, 1971 года нараджэння. Работнікамі МНС з дапамогай лесвіц былі выратаваныя 12 чалавек, з іх 6 дзяцей - з другога паверха. Эвакуявана 28 чалавек, сярод іх 5 дзяцей - з другога і трэцяга паверхаў. Усе эвакуяваныя і выратаваныя былі часова размешчаныя ў суседнім будынку інтэрната. Яны не заставаліся на вуліцы».

У выніку, пацярпелых не было. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне халадзільніка.

Апошнія навіны