BE RU EN

Стабільнасць дыктатараў: трон на шчытах АМАПу

  • 17.12.2012, 21:39

Інсталяцыю «Стабільнасць» стварыў расейскі мастак Цімафей Радзя.

Яна з’яўляецца пірамідай, пабудаванай паводле прынцыпу картачнага дамка са шчытоў АМАПу. На яе вяршыні з дапамогай крана ўсталявалі сімвалічны трон. Да піраміды была пасцеленая чырвоная дывановая дарожка.

Гэтую канструкцыю ўсталявалі за горадам людзі ў масках і камуфляжнай форме. Для яе збудавання спатрэбілася каля 50 шчытоў.

Аднак прастаяла яна нядоўга: ад рэзкага парыву ветру «Стабільнасць» рассыпалася.

Фота і відэа канструкцыі мастак апублікаваў у сваім блогу.

Апошнія навіны