BE RU EN

Міжнародныя цягнікі зноў падаражэлі

  • 17.12.2012, 16:42

Квіткі на іх цяпер разлічваюцца зыходзячы з курсу еўра, а не швейцарскага франка, як было раней.

Пра гэта «Еўрарадыё» распавялі ў даведцы міжнародных кас Менскага чыгуначнага вакзалу.

Супрацоўніца вакзала распавяла: «Кожны месяц у першых чыслах змяняюцца расцэнкі - у залежнасці ад еўра. 9 снежня яшчэ раз памяняліся - у залежнасці ад еўра. Але чаму канкрэтна - гэтага вам ніхто не скажа, у нас такой інфармацыі няма».

У прыватнасці, квіток на цягнік Менск-Варшава цяпер каштуе 745 тысяч. Работнікі чыгункі запэўніваюць: гэта падаражанне не звязана з тым, што варшаўскі цягнік перайшоў на трохмесныя купэ замест ранейшых чатырохмесных.

Апошнія навіны