BE RU EN

У Менску ўшанавалі хвілінай маўчання ахвяр трагедыі ў Ньютауне

  • 17.12.2012, 16:20

Раніцай 17 снежня ў амбасадзе ЗША ў Беларусі прайшла хвіліна маўчання ў знак смутку па ахвярах трагедыі ў Ньютауне.

«Амбасада ЗША ў Менску смуткуе разам з амерыканцамі і народамі усяго свету ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў горадзе Ньютаун, штат Канэктыкут, якія адбыліся 14 снежня. Як сказаў прэзідэнт Абама, «нашыя сэрцы сёння разбітыя». Мы ўдзячныя ўсім, хто ў гэтыя цяжкія хвіліны выказаў словы шчырага спачування», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы амерыканскай дыпмісіі.

Як нагадвае БелаПАН, 14 снежня 20-гадовы Адам Лэнза ўчыніў перастрэлку ў школе ў Ньютауне (штат Канэктыкут). Загінулі 27 чалавек, большасць з іх - дзеці ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў. Лэнза затым пакончыў з сабой. Да таго як учыніць перастрэлку ў школе, ён застрэліў сваю маці, якая выкладала ў гэтай школе.

Апошнія навіны