BE RU EN

У Віцебску патрабавалі вызвалення палітвязняў

  • 17.12.2012, 10:19

Транспарант «Свабоду палітвязням» вывешаны 16 снежня ў Віцебску.

Акцыю ў Дзень салідарнасці правялі актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, паведамляе bchd.info.

На чыгуначным мосце па вуліцы Зялёнагурскай яны вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і банэр «Свабоду палітвязням».

Нагадаем, 16-га дня кожнага месяца з'яўляецца днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі. Акцыі ў гэты дзень традыцыйна праходзяць у многіх краінах і сталіцах свету.

Апошнія навіны