BE RU EN

Дзень салідарнасці ў Гаазе

  • 17.12.2012, 21:42

Ля беларускага пасольства Нідэрландаў прайшла штомесячная акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Яна адбылася ў Дзень салідарнасці 16 снежня і была арганізаваная грамадзянскай ініцыятывай «Мы памятаем». Удзельнікі мерапрыемства трымалі ў руках транспаранты з фотаздымкамі зніклых палітыкаў і з заклікамі вызваліць палітвязняў.

Акцыя прыцягнула ўвагу мінакоў, якія цікавіліся падзеямі, што адбываюцца ў нашай краіне.

Апошнія навіны