BE RU EN

Косінец прапанаваў разагнаць кантрольныя органы

  • 15.12.2012, 21:30

Старшыня Віцебскага аблвыканкама выказаў меркаванне, што скарачэнне дзяржапарату павінна адбыцца за кошт скарачэння супрацоўнікаў кантрольных органаў.

Як заявіў Аляксандр Косінец на супольным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама і прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, эфектыўнасць існай сістэмы кантролю невялікая. Акрамя Камітэта дзяржкантролю праверкі праводзяцца ўправай кантролю аблвыканкама, кантрольна-рэвізійнай управай, управай барацьбы з эканамічнымі злачынствамі УУС, управай дэпартамента фінансавых расследаванняў, паведамляе БелТА.

«Апарат кантрольных арганізацый трэба скараціць на 30%», - мяркуе Аляксандр Косінец.

Старшыня аблвыканкама ўпэўнены, што ў кантрольных установах павінны працаваць высокапрафесійныя, адукаваныя спецыялісты, якія цудоўна разбіраюцца ў пытаннях эканомікі і фінансаў.

Апошнія навіны