BE RU EN

У ЗША абвешчаная чатырохдзённая жалоба аб ахвярах тэракту

  • 15.12.2012, 10:59

Ахвярамі страляніны, распачатай у навучальнай установе ў Канэктыкуце, сталі 27 чалавек, сярод іх не менш за 20 дзяцей.

Учыніў злачынства 20-гадовы Адам Лэнза, сярод ахвяраў забойцы - ягоная ўласная маці, што працавала настаўніцай, якую ён забіў у яе дома, пасля чаго адправіўся ў школу, паведамляе РБК.

Прайшоўшы на тэрыторыю школы, Лэнза ўступіў у канфлікт з дырэктаркай у яе ў кабінеце, застрэліўшы шэсць чалавек. Пасля гэтага ён накіраваўся ў клас, які павінна была весці Н.Лэнза, і пачаў страляць у вучняў.

Паводле інфармацыі, атрыманай у выніку папярэдняй балістычнай экспертызы, А.Лэнза скончыў жыццё самагубствам, стаўшы 28-й ахвярай трагедыі. Вядома таксама, што адзін з знойдзеных у яго пісталетаў належаў ягонай маці.

У атрыманых раней СМІ паведамленнях сцвярджалася, што стралок з'яўляецца бацькам аднаго з вучняў, а таксама што атака была накіраваная на дырэктара школы. Паведамлялася таксама, што А.Лэнза забіў свайго бацьку ў ягоным доме ў Нью-Джэрсі, але гэтая інфармацыя пакуль не пацвердзілася.

Неўзабаве пасля трагічнага здарэння Б.Абама звярнуўся да суайчыннікаў з прамовай. «Загінулым было ад пяці да дзесяці гадоў... Я сам бацька, і мне цяжка ведаць аб гэтым... Мы павінны зрабіць усё, каб спыніць страляніну ў школах». Падчас выступу амерыканскі лідар не змог стрымаць слёз.

Прэзідэнт згадаў усе нядаўнія выпадкі тэрарыстычных актаў, учыненых адзінцамі на тэрыторыі ЗША. «Незалежна ад таго, ці адбываюцца злачынствы ў школе ў Канэктыкуце, у гандлёвым цэнтры ў Арэгоне, у бажніцы ў Вісконсіне, у кінатэатры ў Каларада або на вуліцах Чыкага - яны адбываюцца на нашых вуліцах, і ў іх гінуць нашы дзеці. І незалежна ад палітычных поглядаў мы павінны сабрацца разам, каб надалей прадухіліць новыя трагедыі», - сказаў Барак Абама.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы ўстрымаўся ад прапановы абмежаваць абарачэнне стралковай зброі.

http://pics.smotri.com/player.swf?file=v2336561493e&autoStart=false&str_lang=rus&xmlsource=http%3A%2F%2Fpics%2Esmotri%2Ecom%2Fcskins%2Fblue%2Fskin%5Fcolor%2Exml&xmldatasource=http%3A%2F%2Fpics.smotri.com%2Fskin_ng.xml

Апошнія навіны