BE RU EN

Віктар Ганчарэнка падоўжыў кантракт з БАТЭ

  • 14.12.2012, 19:17

Дамова паміж клубам і галоўным трэнерам была падпісаная ў пятніцу, 14 снежня.

Пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі барысаўцы дамагліся сваіх самых значных дасягненняў. Акрамя заваёвы пяці чэмпіёнскіх тытулаў, Кубка і двойчы Суперкубка краіны, БАТЭ стаў удзельнікам групавых этапаў кантынентальных клубных турніраў і надоечы ўжо другім разам выйшаў у лютаўскую стадыю Лігі Еўропы.

Ён чатыры разы абіраўся найлепшым трэнерам Беларусі, піша сайт БАТЭ.

Віктар Ганчарэнка трэнуе барысаўскую каманду ўжо шосты год.

Апошнія навіны