BE RU EN

Выстава Таццяны Дзянісавай у Варшаве

  • 14.12.2012, 18:02

У польскай сталіцы пройдзе выстава творчасці беларускай мастачкі Таццяны Дзянісавай.

Яна адкрыецца 17 снежня а 18 гадзіне ў Беларускім доме ў Варшаве (Wiejska 13/3).

Для творчасці Таццяны Дзянісавай характэрны эмацыйны жывапіс, выразны маляўнічы малюнак, іншае разуменне жыцця. Яе творы грунтуюцца на асаблівым успрыманні свету, у іх яна адлюстроўвае сваё ўнутранае «Я» і свой погляд на тое, што адбываецца. Мастачка малюе ў стылі сюррэалізму алеем на палатне. Яе карціны індывідуальныя, у многіх карцінах відаць жаночы пачатак, творы прэзентуюць розныя перыяды жыцця мастачкі, піша сайт Беларускага дома ў Варшаве.

Выставы Таццяны Дзянісавай адбыліся ў Беларусі, Ізраілі, Расеі, Літве, Латвіі. Сама мастачка жыве і працуе ў Менску.

Апошнія навіны