BE RU EN

Пінскія амапаўцы збілі гараджан?

  • 14.12.2012, 17:55

Праз газету «Пинский вестник» мясцовы аддзел Следчага камітэта шукае сведак здарэння.

Да супрацоўнікаў праваахоўных органаў звярнуўся жыхар Пінска з заявай аб тым, што яго самога і яго жонку збілі амапаўцы. Як сцвярджаюць пацярпелыя, інцыдэнт адбыўся вечарам 1 снежня побач з дыска-барам «Пінская шляхта». Прычым працэс збіцця здымалі на камеры мабільных тэлефонаў невядомыя асобы ў цывільным, паведамляе «Еўрарадыё».

Нагадаем, аддзел АМАП у Пінску сфармавалі ў гэтым годзе незадоўга да «выбараў».

Апошнія навіны