BE RU EN

Знойдзены вінаваты ў сходзе вагонаў у Баранавічах

  • 14.12.2012, 13:28

Высветленая прычына сходу вагонаў на станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя». Усяму віной чалавечы фактар.

«Пацвердзілася версія аб тым, што прычынай стаў расшчэп вагонаў», - паведаміў начальнік станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя» Анатоль Новікаў. Паводле яго слоў, у тым, што адбылося, вінаваты складальнік: вагоны былі няправільна злучаныя пры пастаноўцы на шлях, піша intex-press.

Сума матэрыяльнай шкоды пакуль не вызначаная, але, па словах Анатоля Новікава, усе пашкоджаныя вагоны можна будзе аднавіць. Кошт рамонту зараз ацэньвае вагоннае дэпо.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 9 снежня. Тады на станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя» з рэек сышлі тры вагоны з вугалем і жалезабетоннымі вырабамі. Абыйшлося без пацярпелых.

Апошнія навіны