BE RU EN

ЖЭСы Менска не спраўляюцца са снегам

  • 14.12.2012, 10:06

Менчукі чысцяць двары самастойна.

На дзвярах пад'ездаў дома, размешчанага па адрасе Карла Маркса, 8, вісіць дзве аб'явы, піша onliner.by. У першай ЖРЭА Ленінскага раёна сталіцы просіць у менчукоў дапамогі ва ўборцы снегу і нагадвае аўтаўладальнікам, што, па правілах добраўпарадкавання і ўтрымання горада, яны павінны чысціць ад снегу тэрыторыю каля сваёй машыны. Другую аб'яву павесіў мясцовы жыхар Юрый, у ёй ён заклікаў суседзяў сабрацца ў адзін з вечароў і самастойна прыбраць снег на двары. «Час працы, і мы забудзем пра гурбы, прамоклы абутак і спаленае счапленне», - гаварылася ў ёй.

Мясцовы ЖЭС, узрадаваўшыся ініцыятыве, нават даслаў з дзесятак новенькіх рыдлёвак, якія выбудавалі радком каля аднаго з пад'ездаў.

У выніку, вядома, журналістам не ўдалося ўбачыць цуду масавай свядомасці. Двор прыбіралі 5-6 жыхароў дома. Некаторыя бралі рыдлёўкі толькі для таго, каб пачысціць месца вакол сваёй машыны, але, узяўшыся за работу, хутка ўцягваліся.

На ўборку двара жыхарам спатрэбілася паўтары гадзіны.

Апошнія навіны