BE RU EN

План лорда Бэла па адмыванні дыктатуры

  • 13.12.2012, 14:24

32-старонкавы дакумент, ацэнены ў 10 мільёнаў еўра, выкладзены ў інтэрнэт.

Дакумент выклаў у «Фэйсбуку» кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін.

«План Лорда Бэла па адмыванні іміджу Лукашэнкі ў свеце ляжаў у нас без малога два гады. 32-старонкавы дакумент, ацэнены гнаным лордам у 10 мільёнаў еўра. З дзесяці кампанія Bell Pottinger атрымала толькі адзін. Больш не паспелі - рэпутацыйныя страты аказаліся непараўнальна большымі, чым фінансавы прыбытак.

Я рады, што мы мелі дачыненне да таго, што супрацоўніцтва паміж Лукашэнкам і Лордам Бэлам ганебна завяршылася. Доўга думаў, што рабіць з гэтым дакументам, і вырашыў выкласці яго ў адкрыты доступ, без купюр і каментароў. Хто захоча разабрацца, прачытаўшы, сам зразумее што гэта быў за праект. І, пры жаданні, кожны хто прачытаў, сам зможа каментаваць так, як палічыць патрэбным. І яшчэ, хацеў бы заўважыць - любы падобны праект або дакумент рана ці позна аказваецца апублікаваным. Беражыце рэпутацыю ззамаладу!», - адзначыў Халезін.

Апошнія навіны