BE RU EN

«Канец света»: У Гродне скупляюць свечкі і запалкі

  • 13.12.2012, 11:52

У Гродне, каб сустрэць канец свету 21 снежня, некаторыя гараджане кінуліся запасацца гаспадарчымі свечкамі і іншымі не электрычнымі асвятляльнымі прыборамі.

- Так, у апошні час скупляюць свечкі больш актыўна, - пацвердзілі ў адной з гаспадарчых крамаў горада. - Зараз свечак засталося каля 50 штук. Людзі купляюць адразу па 5-10 штук.

Газавыя лямпы таксама сталі карыстацца попытам, як і сама гаспадарчая газа, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Акрамя свечак, у некаторых крамах горада пачалі скупляць соль і запалкі. Падобны ажыятаж на дадзеныя тавары быў прыкметны ў супермаркеце «Еўраопт», дзе некалькі дзён таму людзі з падобнымі таварамі нават стварылі чэргі каля касаў.

Апошнія навіны