BE RU EN

Польскі журналіст атрымаў прэстыжную прэмію за рэпартаж з Беларусі

  • 13.12.2012, 9:42

Гжэгаж Шыманік стаў адным з лаўрэатаў прэміі імя Рычарда Капусцінскага, заснаванай агенцтвам РАР.

Журналіст выдання «Gazetа Stołecznа», якое з'яўляецца варшаўскім дадаткам «Gazety Wyborczej», быў узнагароджаны за рэпартаж «Таварышы, я ваш фюрэр», які быў зроблены ў роднай вёсцы Аляксандра Лукашэнкі. Ён быў апублікаваны 21 красавіка 2011 года. У якасці ўзнагароды журналіст атрымаў 20 тысяч злотых (каля 6 тысяч даляраў).

Прэмія імя Рычарда Капусцінскага прысуджаецца ў чатырох намінацыях. Гжэгаж Шыманік атрымаў яе за лепшы тэкст, піша «Gazeta Wyborcza» (пераклад - charter97.org).

«Гэта сапраўды выдатны тэкст, у якім шмат інфармацыі, які, у той жа час вельмі прыгожа напісаны, - сказала падчас цэрымоніі ўзнагароджання Аліса Капусцінская, удава пісьменніка, імем якога названа прэмія.

Апошнія навіны