BE RU EN

Ушчыльненне Менска прадоўжаць «цішком»

  • 12.12.2012, 18:39

Улады пастанавілі не афішаваць новыя планы ўшчыльнення сталіцы.

Гэта робіцца для таго, каб моцна не прывабліваць увагі да грамадскага абмеркавання праектаў, піша блогер lazyest.

У якасці прыкладу ён падае праект ушчыльнення скрыжавання вуліц Карбышава і Лагойскага тракту.

«У выканкаме вісіць праекцік, каля яго ляжыць 2 лісткі са словамі «за» і «супраць» - і ўсё гэта без шыльдаў. Сфатаграфаваць усё я не здолеў, падбег ахоўнік і, спаслаўшыся на вуснае распараджэнне, намогся спынення фотаздымкі», - піша ён,

У апісанні аб'екта гаворыцца, што ён спраектаваны згодна з папулярнай еўрапейскай архітэктурнай канцэпцыяй «стылізаваны лофт». У будынку будуць месціцца крама моднага жаночага адзення ўласнага вырабу, салон прыгажосці, клубная рэстарацыя. Тэрмін рэалізацыі праекта - лістапад 2013 года.

Апошнія навіны