BE RU EN

Паўла Вінаградава будуць судзіць за «памылковую» акцыю

  • 12.12.2012, 13:13

(абноўлена) Суд над Паўлам Вінаградавым, лідэрам «Zмены» прызначаны на 17 снежня. Да суда ён адпушчаны на волю.

Нагадаем, вечарам 11 снежня Вінаградаву, які знаходзіцца пад наглядам міліцыі, патэлефанавалі з крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёна Менска і папрасілі з'явіцца ў сераду раніцай для запаўнення нейкіх папер. Калі сёння моладзевы актывіст прыйшоў у інспекцыю, ён быў затрыманы і дастаўлены ва УУС Першамайскага раёна.

Як распавёў Павел БелаПАН, там на яго яго склалі пратакол па артыкуле 23.34 адміністрацыйнага кодэкса (незаконнае пікетаванне) у сувязі з правядзеннем 10 снежня ў Першамайскім раёне горада «акцыі цацак», і цяпер над ім павінен адбыцца суд. «Мы з адвакатам хадайнічалі, каб перанесці суд на заўтра, але ў суддзі заўтра шмат спраў, таму працэс прызначаны на 9.30 17 снежня», - паведаміў Вінаградаў.

10 снежня каля Нацыянальнай бібліятэкі актывісты «Zмены» выставілі мяккія цацкі з транспарантамі, у надпісах на іх былі дапушчаныя граматычныя памылкі: «Лшиь 1% балеусров знаиамют актвиуню гарджанксую поцизию», «Ншаи дпиолмы аб выесшм орбавзоании ня пизранются за гранцией», «Рбуль за год пдошевеел в три рзаа ", «Мнгоие берлаусы уежазют за гнраицу на зрабатоки», «Кое-кто у рлуя ўжо 18 гадоў», «12 гарджан Берласуи сиядт в тюмьрах за тое, што им не нвриатся десйвтущюий перзиндет». Падсумоўвае гэтыя тэзісы агульнае пытанне: «Как так почлуиолсь??».

Дэманстрацыя цацак доўжылася 15 хвілін, пасля чаго да бібліятэкі прыбылі супрацоўнікі міліцыі і «затрымалі» плюшавых маніфестантаў, павязучы іх з сабой.

Апошнія навіны