Дэвід Крэмер: Еўропа павінна перастаць падтрымліваць Лукашэнку
- 12.12.2012, 8:29
Тавараабарот паміж ЕЗ і Беларуссю павялічваецца, а гэта значыць, што гэтыя грошы падтрымліваюць дыктатара.
Прэзідэнт Freedom House лічыць санкцыі галоўным механізмам уплыву на беларускія ўлады, перадае «Голас Амерыкі».
«Я думаю што міжнародная супольнасць, па меншай меры Еўразвяз і ЗША, павінны заставацца прыхільнікамі цвёрдай лініі. Некаторыя на Захадзе лічаць, што палітыка санкцый правалілася, аднак сапраўдная прычына, па якой санкцыі не валодалі належным уплывам, крыецца ў тым, што ў лістападзе 2011 года Расея выратавала Лукашэнку шматмільярдным крэдытам. Тым не менш мы не павінныя адмаўляцца ад жорсткіх санкцый, а еўрапейскім дзяржавам варта перагледзець сваю палітыку з Беларуссю. Аб'ём тавараабароту павялічваецца, а гэта значыць, што гэтыя грошы падтрымліваюць Лукашэнку. Нам трэба і надалей аказваць ціск, так як гэта адзіная мова, якую ён разумее. Я спадзяюся, што Еўразвяз і Злучаныя Штаты працягнуць гэтую палітыку таксама, як і працягнуць падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і апазіцыю ў Беларусі, паколькі гэта вельмі важна для атрымання інфармацыі з краіны», - заявіў Дэвід Крэмер.
На думку прэзідэнта Freedom House, палітычныя рэпрэсіі з дня разгону 30-тысячнай дэманстрацыі ў Менску ў 2010 годзе толькі сталі больш жорсткімі.