BE RU EN

Грузія пракаментавала заявы «эмацыйнага» дыктатара

  • 11.12.2012, 20:18

Дырэктар інстытута даследаванняў развіцця Грузіі Гія Хухашвілі, якога ў грузінскіх СМІ называюць «шэрым кардыналам» кааліцыі «Грузінская мара», мяркуе, што Грузія ўжо не вернецца ў СНД.

Каментуючы выказванне А.Лукашэнкі аб намеры прасіць Грузію ўступіць у СНД, Хухашвілі адзначыў, што Лукашэнка «вельмі эмацыйны чалавек».

«Грузія ўдзячная Аляксандру Лукашэнку за тое, што ён, нягледзячы на ціск з боку Расеі, так і не прызнаў незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, аднак Грузія зрабіла свой выбар у напрамку еўраатлантычнай інтэграцыі, і яна не вернецца ў СНД. Мы былі б яшчэ больш удзячныя прэзідэнту Лукашэнку, калі б ён з той жа эмацыянальнасцю прасіў Расею пакінуць акупаваныя грузінскія тэрыторыі», - заявіў Хухашвілі, якога цытуе Інтэрфакс.

Апошнія навіны