BE RU EN

Фільм пра Любоў Кавалёву прызнаны рэпартажам года ў Польшчы

  • 11.12.2012, 16:14

Такое рашэнне прыняло журы прэстыжнага конкурсу Grand Press.

Журналістка тэлеканала TVN Моніка Гуралеўская была ганараваная галоўнай прэміі за фільмы «Тры дні з маці прысуджанага да смяротнага пакарання» і «Паглядзі, як выглядае правасуддзе ў Беларусі».

Аб гэтым паведамляецца на сайце конкурсу (пераклад - charter97.org).

«Тры дні з маці прысуджанага да смяротнага пакарання» - гэта рэпартаж пра трагедыю маці пакаранага Уладзіслава Кавалёва, які быў прысуджаны да смяротнага пакарання па абвінавачванні ў тым, што не паведаміў уладам аб падрыхтоўцы тэракту ў менскім метро.

«Паглядзі, як выглядае правасуддзе ў Беларусі» - фільм пра самое следства і судовы працэс, якія скончыліся вынясеннем смяротнага прысуду.

У конкурсе прымалі ўдзел больш за 60 фільмаў.

Апошнія навіны