BE RU EN

World Press Photo - упершыню ў Беларусі

  • 11.12.2012, 13:20

Выстава World Press Photo сусветнага конкурсу фатаграфіі штогод праходзіць у ста гарадах розных краін.

У Беларусі ж лепшыя фатаграфіі з усяго свету экспануюцца ўпершыню, піша «Наша Ніва».

На адкрыццё выставы ў Менск прыехаў адзін з лаўрэатаў World Press Photo Аляксандр Гронскі.

Убачыць 158 здымкаў з ліку пераможцаў конкурсу можна ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Менск, пр-т Незалежнасці, 37а) бліжэйшыя два тыдні - з 11 да 24 снежня.

Фота Антона Сурапіна

Апошнія навіны