BE RU EN

Дыяна Арбеніна: Як можна ставіцца да таталітарызму?

  • 10.12.2012, 20:53

Лідарка расейскага гурта «Ночные снайперы» прыехала на гістфак Белдзяржуніверсітэта проста з аэрапорта.

Яна адказала на пытанні і праспявала некалькі песень.

Арбеніна нагадала, што яна нарадзілася ў Валожыне, жыла ў Барысаве. «Я пагадзілася на гэтую сустрэчу толькі таму, што рэдка бываю на радзіме», - цытуе словы спявачкі БелаПАН.

Дыяна Арбеніна распавяла пра новы альбом «4», пра сваю дасведчанасць у беларускай рок-музыцы.

Адказваючы на пытанне пра стаўленне да патаемных «чорных спісаў» беларускіх музыкаў, спявачка адзначыла: «Як можна ставіцца да таталітарызму? Відаць, і мяне цяпер занясуць у чорны спіс».

Апошнія навіны