BE RU EN

У КДБ і МУС будуць служыць толькі члены БРСМ

  • 10.12.2012, 19:05

Лукашэнка прапанаваў накіроўваць маладыя кадры ў КДБ толькі з рэкамендацыі БРСМ.

«Я не хаваю і не буду хаваць: мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў панядзелак з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ Ігарам Бузоўскім.

Ён адзначыў, што БРСМ, гэтак жа як і арганізацыя «Белая Русь», з'яўляецца добрым рэзервам кадраў. «У частцы Камітэта дзяржбяспекі, МУС, усіх праваахоўных органаў, мы выйдзем на тое, што патрэбна будзе рэкамендацыя моладзі, каб працаваць на гэтай ніве, і таму ў гэтым плане будзем узмацняць ролю моладзевай арганізацыі», - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны