BE RU EN

Менчукам нагадалі пра іхныя правы

  • 10.12.2012, 17:50

Праваабаронцы павіншавалі жыхароў беларускай сталіцы з Днём правоў чалавека.

Актывісты праваабарончага цэнтра «Вясна» раздавалі мінакам брашуры з «Дэкларацыяй правоў чалавека» і буклеты, якія распавядаюць пра палітвязняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Акцыя прайшла без затрыманняў.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч заявіў, што мэта акцыі - павысіць прававую пісьменнасць жыхароў Беларусі.

Нагадаем, 10 снежня адзначаецца Сусветны дзень правоў чалавека.

Фота - spring96.org

Апошнія навіны