BE RU EN

Міністрам культуры прызначаны рэктар «Кулька»

  • 10.12.2012, 12:43

Новым міністрам культуры стаў Барыс Святлоў, цяпер ужо былы рэктар БДУКіМ.

Лукашэнка 10 снежня разгледзеў кадравыя пытанні.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Беларускі кіраўнік прызначыў:

Святлова Барыса - міністрам культуры Рэспублікі Беларусь. Святлоў - доктар філасофскіх навук, з красавіка 2008 года працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Нагадаем, былы міністр культуры Павел Латушка, які займаў гэты пост з чэрвеня 2009 года, быў адпраўлены амбасадарам у Францыю.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:

Пераслаўцава Аляксандра - старшынёй Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці;

Карлюкевіча Аляксандра - дырэктарам - галоўным рэдактарам рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»;

Саўчыца Івана - членам Брэсцкага аблвыканкама.

Апошнія навіны