BE RU EN

Крушэнне грузавога цягніка ў Баранавічах

  • 10.12.2012, 0:58

(абноўлена) У Баранавічах сышлі з рэек вагоны грузавога цягніка.

Аварыя на чыгуначнай станцыі адбылася ўвечары 9 снежня, прыкладна ў 19.50, паведамляе TUT.by.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. На рух іншых цягнікоў аварыя не паўплывала.

Цягнік перавозіў будаўнічыя матэрыялы і вугаль.

У выніку здарэння пашкоджана 30 метраў чыгуначнага шляху.

Прычынай таго, што адбылося, стаў самарасцэп вагонаў. Аднаўленчыя работы плануецца завяршыць сёння да 17 гадзін.

Апошнія навіны