BE RU EN

Аншлаг на канцэрце Вайцюшкевіча ў Варшаве

  • 1.12.2012, 12:37

Канцэрт беларускага музыкі адбыўся ў польскай сталіцы 30 лістапада.

Выступ Зміцера Вайцюшкевіча сабраў аншлаг у польскай сталіцы. На працягу ўсяго канцэрта зала клуба Skład Butelek была цалкам запоўненая, паведамляе «Еўрарадыё».

У першай частцы выступу музыка прэзентаваў песні са свайго новага альбома «Ваячак». Ён запісаны на вершы польскага паэта Рафала Ваячэка.

У другой жа частцы прагучалі больш вядомыя і можна сказаць легендарныя песні. Іх разам з музыкам спявала ўся заля. Частка песень была выкананая на просьбу слухачоў.

Апошнія навіны