BE RU EN

Financial Times: Расея робіць больш жорсткімі «мядзведжыя абдымкі» у сферы нафты і газу

  • 9.11.2012, 13:40

Здзелка «Раснафты» прывядзе да таго, што доля дзяржаўных кампаній у здабычы нафты ў Расеі перавысіць 50%.

Сустракаючыся з замежнымі экспертамі ў мінулым месяцы, расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін паспрабаваў дыстанцаваць Крэмль ад шматмільярднай здзелкі па паглынанні «Раснафтай» кампаніі ТНК-BP, піша Financial Times (пераклад - Inopressa.ru).

Пуцін сказаў, што адчувае «змяшанае пачуццё» з гэтай нагоды і што гэты крок супярэчыць тэндэнцыі да скарачэння ўдзелу дзяржавы ў эканоміцы. Выходзіць, што ён пагадзіўся ў асноўным для таго, каб дапамагчы кампаніі BP выблытацца з канфлікту з яе партнёрамі-алігархамі. І ўсё ж непраўдападобна, каб Пуцін дазволіў расейскаму нафтаваму гіганту выдаткаваць 55 млрд даляраў проста для таго, каб дапамагчы замежнаму інвестару змяніць няўстойлівы альянс з алігархамі на супрацоўніцтва з дзяржаўнай «Раснафтай», разважае аглядальнік Ніл Баклі.

«Сцвярджэнне аб тым, што гэта супярэчыць тэндэнцыі, таксама няправільнае. Расейскі ўрад сапраўды хоча скараціць ролю дзяржавы ў эканоміцы ў шырокім сэнсе, але ў нафтавай прамысловасці ў гады кіравання Пуціна рух адбываўся амаль заўсёды ў процілеглым напрамку», - паказвае Баклі.

Здзелка «Раснафты» прывядзе да таго, што доля дзяржаўных кампаній у здабычы нафты ў Расеі перавысіць 50%. Набыццё ўпісваецца ў пуцінскае прадстаўленне пра Расею як пра «энергетычную супердзяржаву».

Але рабіць шматмільярдныя пазыкі толькі для таго, каб кантраляваць актывы, якія, нягледзячы на ўсе спрэчкі паміж акцыянерамі ТНК-BP, былі эфектыўнымі і добра кіраванымі, уяўляецца аўтару артыкула памылкай, «бо Расея мае патрэбу ў велізарных інвестыцыях для стварэння замены радовішчам Сібіры, якія высільваюцца». Былы міністр фінансаў Аляксей Кудрын так ахарактарызаваў гэтую здзелку: «Неэфектыўная кампанія паглынае эфектыўную».

Апошнія навіны